- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У складзе дэлегацыі Беларускай ССР паэт Анатоль Вярцінскі ўдзельнічаў у рабоце сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Меў магчымасць углядацца зблізку на працягу трох месяцаў у жыццё ЗША. Гэтыя назіранні і ляглі ў аснову яго вострапубліцыстычнай кнігі, якая выкрывае антыгуманістычную сутнасць капіталістычнага ладу. Другая частка кнігі прысвечана рабоце міжнароднага форуму, яго барацьбе за мір.