- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Статыстыка і храналягічны парадак парушэньня правоў чалавека ў Беларусі вядуцца праваабарончай праваабарончай арганізацыяй “Вясна” ад самага моманту яе паўстаньня ў 1996 годзе. На старонках выданьня у дакладных акалічнасьцях і храналягічнай форме адзначаліся шматлікія парушэньні правоў чалавека ў 1999 годзе. 1999 год быў можна сказаць асаблівым годам, бо менавіта ў 1999 годзе зьніклі знакамітыя беларускія палітыкі генерал Юры Захаранка, віцэ-спікер Вярхоўнага Савету Беларусі 13 скліканьня Віктар Ганчар ды бізнэсовец Анатоль Красоўскі. Шматлікія акцыі пратэсту брутальна разганяліся. Самай масавай і па колькасьці ўдзельнікаў і па колькасьці затрыманых быў Марш Свабоды, што праходзіў у Менску 17 кастрычніка. Адной са старонак хронікі стала правядзеньне ВС кампаніі па выбарах прэзыдэнта Беларусі, якая прывяла да затрыманьняў і рэпрэсіяў з боку праваахоўных ворганаў Беларусі. (З.К.)