- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У адной невялiкай паводле еўрапейскiх сумераў канстытуцыйнай манархii насельнiцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм’ера, аднаго шэфа службы бяспекi, аднаго мiнiстра палiцыi, аднаго пракурора… У гэтай краiне быў адзiн крымiнальнiк, адзiн палiтвязень i адзiн палiтуцякач. Адзiн генерал камандаваў адным палкоўнiкам, адным маёрам i адным капiтанам. На ўлiку ў адзiным прафсаюзе стаялi адзiн будаўнiк i адзiн падрыўнiк, адзiн прафесар i адзiн студэнт, адзiн акадэмiк i адзiн цалкам непiсьменны грамадзянiн. Такое становiшча iснавала абсалютна ва ўсiх сферах. У краiне мелiся ў наяўнасцi адзiн алкаголiк i адзiн наркаман, адзiн сутэнёр i адна прафесiйная выляжанка, адзiн хворы на СНIД i адзiн хворы на пранцы. У суседстве з адным уладальнiкам шыкоўнай вiлы ў смеццевым кантэйнеры жыў адзiн бесхацiнец. Сярод этнiчных мяншыняў перапiс зафiксаваў аднаго габрэя, аднаго татарына, аднаго паляка, адну асобу каўказскай нацыянальнасцi, аднаго расейца i аднаго албанца. (фрагмент)