- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Днямі Слонімшчыну наведала ўнучка славутага беларускага паэта Якуба Коласа Вера Данілаўна Міцкевіч. Жанчына пагадзілася пагутарыць з карэспандэнтам “Аддушыны”. — Раскажыце крышачку пра сябе. — Па прафесіі я далёкі ад філалогіі чалавек. У мяне склалася так жыццё, што з 1991 года я працавала ў Дзяржаўным літаратурным музеі Якуба Коласа ў аддзеле фондаў. А апошнія шэсць гадоў працую ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з чытачамі. — Як Вы самі сябе можаце апісаць? — Я жанчына з 19-га стагоддзя. Мне вельмі блізкая тая эпоха. Я люблю прыроду, павольны рух жыцця. Мне блізкія коні. Часам я сябе ўяўляю ў нейкай карэце ў доўгай сукенцы, ці кружуся ў танцах на балях, альбо знаходжуся ў канцэртнай зале, дзе слухаю оперу.