- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нашы чытачы дасылаюць у рэдакцыю пісьмы, свае творы, фотаздымкі і такім чынам прымаюць удзел у стварэнні газеты. Многіх з іх супрацоўнікі нашай рэдакцыі ўспрымаюць ужо як сваіх калегаў. Адным з такіх аўтараў з’яўляецца сланімчанка Надзея Ціханчук. Яе вершы, нарысы і дзіцячыя казкі даволі часта друкуюцца ў нашай газеце. Вось і ў мінулым нумары пабачыла свет яе замалёўка “Хітры воўк”. Сёння чытачы «Газеты Слонімскай» і «Аддушыны» маюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з нашай сталай аўтаркай. —Надзея Міхайлаўна, Вы наша даўняя аўтарка. А помніце свой творчы дэбют? —Вядома. Першы мой верш быў надрукаваны менавіта ў “Газеце Слонімскай”. Я нізавошта сама яго не паслала б, калі б не ўгаварылі мяне гэта зрабіць мая сястра і суседка. —І якія пачуцці Вы перажылі, калі чакалі і калі нарэшце ўбачылі верш на газетнай старонцы?