- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каму могуць належаць сляды на фотаздымку? Пра гэта ў мінулым нумары “ГС” пыталася жыхарка Слоніма, якая заўважыла і сфатаграфавала сляды невядомай істоты на полі між вёскамі Пятралевічы і Цывіншчына. Да расследавання, якая таямнічая істота наслядзіла на полі, падключыліся добраахвотнікі і спецыялісты. —На фотаздымку сляды бабра, і ў гэтым няма сумневу, — сказаў у тэлефоннай размове з карэспандэнтам “ГС” супрацоўнік лясгаса, які прасіў не называць яго імя. Па словах пазваніўшага, у Слоніме бабры аблюбавалі возера на вуліцы Баграціёна, што ў Лабазоўцы, і рэчку Ісу. Наконт слядоў на фотаздымку патэлефанавала раз жыхарка вёскі Ніз Слонімскага раёна Марыя Эдвардаўна. —Гэтыя сляды магла пакінуць і расамаха. Белавежская пушча ад нас недалёка, і таму ў паляўнічы сезон у нашых лясах хаваюцца многія звяры з пушчы, — выказала здагадку жанчына. І хоць адмыслоўцы сцвярджаюць, што расамахі зніклі з Белавежскай пушчы даволі даўно, некалькі стагоддзяў таму, у нашых лясах, як аказваецца, гэтыя жывёліны могуць аб’явіцца. Нядаўна ў сюжэце канала ОНТ даследчык дзікай прыроды выказвалася наконт таго, што расамахі, якія сустракаюцца ў паўночных шыротах і якія вядуць качавы лад жыцця, маглі ўжо дабрацца і да беларускіх лясоў. Ёсць у сланімчанкі Марыі Эдвардаўны і думка, што сляды мог пакінуць бабёр.