Пабачылі свет мемуары “звычайнага чалавека”, які пражыў катаклізмы ХХ ст.
2025-09-01 20:00
У выдавецтве «Тэхналогія» выйшла кніга мемуараў Тамаша Зайкі «Як адзін дзень...». Успаміны запісаў Алесь Зайка, уклалі кнігу Зміцер Санько і Наста Качан.
Анатацыя:
Кнігу складаюць успаміны звычайнага чалавека Тамаша Зайкі (1907–1991), на долю якога выпалі беды і выпрабаванні, звязаныя з усімі вялікімі катаклізмамі XX стагоддзя. Дзякуючы яго незвычайнай назіральнасці і бліскучай памяці на старонках кнігі ажываюць падзеі часоў Першай сусветнай вайны, бальшавіцкага перавароту і грамадзянскай вайны, жыцця пад палякамі, Другой сусветнай вайны і партызанскага руху, паваеннай калектывізацыі і «пабудовы камунізму». Гэтыя ўспаміны вылучаюцца шчырасцю і праўдзівасцю. Друкуюцца з захаваннем асаблівасцяў мясцовай гаворкі.