be
Пачаткі горада Полацак

Пачаткі горада Полацак

Семянчук Генадзь

Аб Пачатках Полацка У беларускім гісторыка-культурным дыскурсе Полацк мае першаснае і фундаментальнае значэнне: ад яго наш народ вядзе свой адмысловы „нацыянальны радавод”. Ранняй гісторыя ўрбаністыкі Полацка падзяляецца на тры перыяды: 1) палачанскі (славянскі) (VIII – I пал. X ст.); 2) варажскі (50-70-я гады X ст.); 3) княжаскі (90-я гады X ст. – I пал. XI ст.). Сапраўднае гарадское жыццё ў Полацку з'яўляецца ў апошніх дзсяцігоддзях Х ст. Пры князе Ізяславе Ўладзіміравічы, сыне Рагнеды і ўнуку Рагвалода, і безперапынна развіваецца ў першай палове ХІ ст. – у часы княжання Брачыслава Ізяславіча і Усяслава Брачыславіча. Горад лакалізуецца і будуецца на новым месцы раней актыўна не заселяным – на тэрыторыі сучаснага Верхняга замка (дзе будуецца велічны Сафійскі Сабор) і прымыкаючых да яго Вялікага пасада і Запалоцця. У часы Усяслава працэс урбанізацыі Полацка скончваецца і горад набыў высокі статус сталіцы Полацкай Русі, незалежнай ад Кіеўскай Русі і Навўграродскай Русі.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Семянчук Генадзь
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Кнігі бяз літар
  • Месца выхаду: Беласток-Горадня
  • Дата выхаду: 2021-10-22
  • Рэдактар: Стэпанюк Лукаш, мантаж і музыка
  • Выдавец: Kamunikat.org
  • Памеры: 00:40:08
  • Катэгорыя: Гісторыя, Відэа
  • Copyright: © 2021 by Генадзь Семянчук, Kamunikat.org - video
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org