- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У пячурцы патрэсквалі дровы, цягнула лёгкім прыемным дымком. Мужчына заварочаўся. Устаў. Босы падышоў да чалесніка, адкінуў металічныя дзверцы, качарожкай паварушыў паленцы. З іх ва ўсе бакі пырснулі іскры, занялося полымя — пакой асвяціла да кутоў, адбіўшы на супрацьлеглай сцяне цень невысокай быкаватай постаці. Мужчына рухаўся з жалезнымі прыладамі акуратна: амаль не чутна паставіў на месца качаргу, ціхенька зашчаміў клямку дзверцаў. (фрагмент)