- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Штогод у лістападзе праходзіць дзень памяці ахвяр Першай усясьветнай вайны. Намаганьнямі «Фонду памяці ахвяраў войнаў» і мастака Барыса Цітовіча дзясяткі людзей, неабыякавых да сваёй гісторыі, мелі магчымасьць ускласьці кветкі на брацкія магілы незаслужана забытай вайны.