- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Вёска Рудка — гэта бясконцая вуліца, якая пераходзіць у іншую бясконца доўгую вуліцу ўжо іншай вёскі. Аглямэрацыя палескіх вёсак, што цягнуцца ўздоўж хуткаплыннай маляўнічай ракі Ясельды. Такія мясьціны не маглі не нарадзіць вялікага паэта. 20 лістапада 1948-га ў Рудцы нарадзілася Яўгенія Янішчыц.