- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Вёска Сьверынава, што стаіць на высокім беразе Нёмана, вельмі нагадвае жывое старажытнае гарадзішча. На пакручастым пагорку шэрагі платоў і хатаў. За расквечаным поплавам імчыць хуткая плынь легендарнай, самай паэтычнай ракі.