- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Пасёлак Глуша ўзьнік у 1887-м годзе, калі тут быў пабудаваны вялікі шклозавод. За сто гадоў мястэчка актыўна разьвівалася і прыканцы 80-х мінулага стагодзьдзя тут пражывала пад тры тысячы жыхароў. Але напачатку 90-х глушаўская гута падзяліла лёс іншых шклозаводаў.