- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Калі ехаць на Віцебск, дык вёска Старыя Ранчыцы, што выглядае сваімі хатамі з-за высокіх старых дрэў, зьвяртае на сябе ўвагу сваім крыжам. Зробленым на ўзор крыжа Эўфрасіньні. Перажагнайцеся, калі будзеце праяжджаць міма.