- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. За савецкім часам па пуцёўкі ў піянэрлягер Белагруды бацькі з большасьці рэгіёнаў Гарадзеншчыны таўкліся, як у чэргах па кілбасу. Месца было прэстыжнае — неглыбокая, празрыстая рэчка Дзітва, утульныя спальныя карпусы, добрае сілкаваньне, маляўнічыя пэйзажы, спартовыя ды ягадныя паходы пад вячыстымі, старажытнымі хвоямі.