- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. У старажытным Талачыне, горадзе з трывалымі апазыцыйнымі традыцыямі, я бываў ня раз. Па шляху ўзгадваў мясцовыя гістарычныя цікавосткі, пра якія мне тут распавядалі. І пра 1812, калі Напалеон са сваёй 20-тысячнай гвардыяй, нібыта пешшу, захінуты ў доўгі плашч, увайшоў у горад.