- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Невялікая вёсачка з экзатычным назовам Роскі Сялец — малая радзіма цяперашняга кіраўніка віцебскай абласной вэртыкалі Аляксандра Косінца. Я ехаў на Аршаншчыну, каб, паміж іншага, паглядзець: ці адбілася на жыцьці вяскоўцаў тое, што іх зямляк стаў першым чалавекам у вобласьці?