- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі Народзе! Шмат вякоў Ты у чужацкай няволі, шмат крыўды i зьдзеку перанес Ты многапакутны народ. Чужынцы правілі на тваёй зямлі, а Ты, гаспадар нашай Бацькаўшчыны, быў парабкам. Чыя нага не таптала Тваіх ніваў, чыя рука не руйнавала Тваіх хат! А Ты моўчкі зносіў крыўды, цярпліва чакаў лепшых дзён. Лепшыя дні пачаліся: наш прыяцель — Начальнік Польскай Рэспублікі — Язэп Пілсудзкі — даў згоду прадстаўніком Тваім, каторыя у імені Тваім, Беларускі Народзе, працуюць на супольную нашу карысьць, — згоду на формаваньне аружнай сілы — Беларускага Народнага Войска (фрагмент).