be

„Пагоня” ў сэрцы тваім і маім

Многія граматныя і напаўграматныя людзі, з доктарскімі ступенямі і без ступеняў зачастую летазлічэнне, зачатак нацыі пачынаюць... з уласнага роду. Спрачацца з такімі невукамі, беларускага заводу ці прыблуднага роду — што сеяць на каменне. Асабліва цяжка даказвацца перад няведкамі і няўмекамі па праблемах сельскай гаспадаркі, мастацтва, нацыянальнай сімволікі. Тут кожны — знаўца, кожны — вышэйшы суддзя. Артыкулы кнігі — не асуджэнне памылковых чужых думкаў пра чуждае ім. Артыкулы — абарона беларускага, абарона доказная, неаспрэчная. Яны — для разумнага беларуса, і яго разумных суседзяў: рускага, паляка, украінца, літоўца. У кнізе сабрана толькі частка матэрыялаў (1987—1991) пра сімволіку. У іх боль, перажыванні, доказы навукоўцаў розных нацыянальнасцяў пра славянскую сімволіку. Для масавага чытача. Асабліва будзе карысная тым, хто яшчэ не мае цвёрдае пазіцыі ў дачыненні да беларускай святыні — герба “Пагоня”.

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае выдавецкае Таварыства “Хата”
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1995
  • Рэдактар: Цітоў Анатоль - складальнік і навуковы рэдактар
  • Выдавец: Беларускае выдавецкае Таварыства “Хата”
  • Памеры: 128 с.
  • ISBN: 985-6007-22-4
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Copyright: © 1995 by Беларускае выдавецкае Таварыства “Хата”, А. І. Цыркуноў - афармленне, А. К. Цітоў - складанне, слайд і карта
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4987, EEDC — 1757
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org