- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэдагуючы гэты — другі — нумар нашага часопісу, мы стараліся, па меры магчымасьці, узяць пад увагу ўсе дасланыя нам парады, засьцярогі і пажаданьні. Зразумела, усім дагадзіць мы ня маем магчымасьці, але мы дапасавалі гэты нумар да жаданьняў бальшыні чытачоў, якія знайшлі патрэбным выказаць свае думкі, і да патрэбаў нашага вызвольнага змаганьня. Хаця ў працягу астатніх дзесяткаў гадоў многа было зроблена ў напрамку азнаямленьня вольнага сьвету з змаганьнем беларускага народу, рабілася гэта, аднак, больш на палітычнай пляцформе, а і самі абставіны не заўсёды дазвалялі на шырэйшую прапаганду беларускае культуры і мастацтва. (Ад Рэдакцыі, фрагмэнт)