- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Францішак Ляхоцкі (1899 – 1987), школьны інспектар, нарадзіўся ў Пружанах. Бязлітасны лёс двойчы ў жыцці застаўляў яго пакідаць родную старонку. Першы раз у 1915 годзе з бацькамі быў вымушаны блукаць па Расіі, а другі – у час Другой сусветнай вайны, калі савецкае войска заняло ўсходнюю частку Польшчы. Тады ён быў арыштаваны і сасланы ў лагер, а яго сям’я ў складзе 6 чалавек у час масавай дэпартацыі 1940-41 гг. была вывезена ў Казахстан. “Па амністыі” ў 1941 годзе ім удалося пакінуць ссылку і дабрацца да Арміі генерала Андэрса, што якраз фарміравалася. З арміяй у 1942 годзе пакінуў Савецкі Саюз, потым быў уключаны ў I корпус у Шатландыі, а яго сыны з другім корпусам пайшлі на італьянскі фронт. Пасля вайны скончыў курсы садаводства і агародніцтва і потым працаваў па гэтай спецыяльнасці. У 1950 годзе эмігрыраваў з жонкай у Злучаныя Штаты, там займаўся фізічнай працай да самой пенсіі. З думай пра любае Палессе напісаў некалькі паэтычных зборнікаў: “Гнёзды ластавак” (1970), “Дом з лістоўніцы” (1971), “На бярозавай кары” (1980), “За карункавыя вечары” (1984) і “Палессе” (1987). Памёр у 1987 годзе і пахаваны ў Дойлстауне (Пенсільванія), які называюць польскай Чанстаховай у Злучаных Штатах”.