- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
(...) I яшчэ дамагаецца партыя працаўнікоў, каб і політычная ўлада належыла ня групе капіталістаў, а ўсяму народу і тым, каго народ выбера, і каб у выбарах гэтых і ва ўсім жыцці адно право мелі людзі — ці то багатые, ці бедные, дужые, ці слабые, адным словам, каб у дзяржаве панаваў парадак дэмакратычны. Толькі пры такіх варунках можа працаўнік адбараніць свае правы і дабіцца справядлівага, соцыялістычнага парадку. Іначай, пры політычным панаванні капіталістаў, яны сілаю згнятуць усякую пробу з боку работнікаў перадаць прылады вытвару народу. (фрагмент)