- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З моманту выдання кнігі «Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай» прайшло восем гадоў. Увесь тэты час вялікай патрэбы рыхтаваць да друку новае яе выданне не было, паколькі ніводная з агучаных аўтарамі высноваў не была імі перагледжана, а прачытаць pdf-версію кнігі можа кожны жадаючы, спампаваўшы яе з сайта Kamunikat.org. Аднак паступовае накапленне дадатковай фактуры прывяло да разумения таго, што аўтарамі дапушчана шмат памылак у апісанні гісторыі праваслаўных і грэкакаталіцкіх прыходаў Сапоцкінскага краю. Недзе былі пераблытаны нрыходы (парафіі), недзе даваліся памылковыя даты пабудовы храмаў, імёны фундатараў і святароў. Таму было вырашана скараціць тэкст папярэдняга выдання, пры-браць дадаткі (таблічныя і тэкставыя) і скласці тэкст новага выдання толькі з дзвюх частак - кароткай гісторыі распаўсюджання хрысціянства ў Аўгустоўскай пушчы і гісторыі прыходаў, якія былі праваслаўнымі і грэка-каталіцкімі. Атрымалася выданне хутчэй краязнаўчае, таму паўтаруся - тым, хто хоча глыбей азнаёміцца з прычынамі з'яўлення польскага насельніцтва ваколіц Сапоцкіна, варта пачытаць першае выданне кнігі. У кнізе выкарыстаны фотаздымкі з калекцыі Аляксандра Сосны, а таксама малюнкі Зміцера Люціка. (Ад аўтара)