Памяці паэта Анатоля Шушко
2020-07-19 21:05
На Піншчыне аматары беларускай літаратуры і паплечнікі ўшанавалі памяць паэта Анатоля Шушко.
19-га ліпеня літаратару споўнілася б 66 год, але яго заўчасна ня стала ў лістападзе 2018 года. Пры жыцці ён выдаў два зборнікі паэзіі і столькі ж пасля ягонай смерці ўклалі сябры. “Шушко дапамог многім увайсці ў літаратурнае жыццё”, – адзначыла сяброўка паэта, краязнаўца Таццяна Хвагіна:
– Адчуваў тую мелодыку беларускай мовы, якую іншы чалавек часам не адчувае. Ён чытаў, як спяваў. Здаецца, што заплюшчваў вочы. На самой справе, гэта было вельмі-вельмі музычна. Вельмі было адчуванне фанатычнае. Часам бывала так, што Анатоль казаў: “Не, нічога не пішу, вось папраўляю”. Гэта была такая праца, калі кожны стараўся ўвайсці ў літаратуру па плячах Анатоля Шушко. Ён такім падмурачкам рабіўся.
Анатоль Шушко рэгулярна друкаваўся ў часопісах “Полымя”, “Беларусь”, “Маладосць” і “Нёман”. У 2012 годзе атрымаў дыплом II ступені Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор у галіне паэзіі”.
Беларускае Радыё Рацыя, Пінск