- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За акном, каля якога сядзела Люда, неспакойны і злосны асенні вецер тузаў маладыя бярозкі, зрываў з іх пажоўклае лісце. Бярозы былі ўжо амаль голыя. Лісце на іх ліпела толькі дзе-нідзе, а несціханы вецер усё тузаў гнуткае голле, збіваў лісты і, круцячы, гнаў некуды за агародчык, у апусцелае поле. Калі вецер на момант прыціхаў, нібы стаміўшыся, было добра відаць, як кволыя галінкі бяроз дробна дрыжаць, і здавалася, што дрыжаць яны ад холаду. Тут, у класе, дзе над партамі раз-пораз старанна схіляліся галоўкі дзяўчынак і хлопчыкаў, было і цёпла і ўтульна. Настаўніца, Надзежда Пятроўна,— маладзенькая, строгая, з русявай касой,— павольна хадзіла між радоў парт, паглядвала ў сшыткі, сачыла за тым, каб пісалі роўна, акуратна. (фрагмент)