- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гарадок належыць да найстарэйшых пасяленняў на тэрыторыі сённяшняй Кнышынсхай пушчы, на перапынку паміж балотамі і над ракою Супраслю, недалёка ад яе крыніц. Узнік ён у пераломны перыяд XI і XII стагоддзяў як абарончы гранічны гарадок, ад якога і паходзіць сённяшняя назва. Першапачаткова было гэта гарадзішча беларускага племені дрыгавічоў. Пасля 1279 года траціць ён сваё абарончае значэнне і з'яўляецца толькі прыпынішчам на гандлёвым шляху. Быў гэта важны шлях з Каралеўства Польскага ў Вялікае княства Літоўскае. Існаваў тады стары гасцінец з Кракава ў Вільню (цераз Бельск—Нарву—Гарадок —Крынкі—Гродна, з адгалінаваннем на Свіслач —Ваўкавыск—Наваградак).