- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У аснове кнігі «Паслядоўніца» шматгадовыя размовы вядомага фалькларыста і этнографа Генадзя Лапаціна з былой жыхаркай п. Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Варварай Аляксандраўнай Грэцкай. Варвара Аляксандраўна сапраўды выглядае як Паслядоўніца, што годна і асэнсавана працягвае традыцыю – тое лепшае, што засвоіла ад сваіх продкаў: бацькі, маці, дзеда і бабулі Алены, якіх яна ўспамінае са шчырай падзякай, аддаючы належнае ўсяму добраму, што яны зрабілі для яе і іншых сваіх дзяцей. Менавіта такое стаўленне да традыцыі дало ёй магчымасць адбыцца як асобе. У выданні захаваны ўласна дыялектныя асаблівасці маўлення Варвары Грэцкай. У сваёй кнізе аўтар вызначае традыцыю, паводле дыялектнага, як амяленскую (афіцыйна – амяльнянскую). Прыназначана для фалькларыстаў, этнографаў, культуролагаў, дыялектолагаў, таксама можа быць запатрабаванай у любой беларускай сям’і.