be

Пашкевіч Алесь

Пашкевіч Алесь

Алесь ПАШКЕВІЧ нарадзіўся 11 верасня 1972 года на Случчыне. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і аспірантуру пры ім. Паэт, празаік, літаратуразнаўца, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1995 г., у 1996 г. пераназваны ў Саюз беларускіх пісьменннікаў) і Беларускага саюза журналістаў (з 1997 г.). Аўтар кніг:

  1. “Нябесная сірвента”, паэзія (1994),
  2. “Пляц волі”, дакументальна-гістарычны раман пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці ў 10–20-х гадах ХХ стагоддзя (2001),
  3. рамана “Круг” (2006),
  4. літаратуразнаўчых манаграфій “Зваротныя дарогі” (2001) і “Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускай літаратуры” (2002), а таксама шэрагу публікацый у друку.

Піша на беларускай мове. Вершы і проза перакладаліся на расейскую, украінскую, польскую, літоўскую, балгарскую, ангельскую і шведскую мовы. У 1998 годзе стаў кандыдатам філалагічных навук, у 2002-м абараніў доктарскую дысертацыю (прызначаная прэзідэнтам Беларусі Вышэйшая атэстацыйная камісія назвала яе варожай дзяржаўнай ідэалогіі – і адмяніла рашэнне Навуковага савета па абароне). У 2004 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай БДУ. З 2002 года старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджаны Прэзідэнтам Украіны ордэнам “За заслугі” ІІІ ступені.

Пашкевіч Алесь. Выданьні

Цяслар волі

Цяслар волі

кніга пра Алеся Гаруна
Пашкевіч Алесь

Кніга «Цясляр волі» распавядае пра жыццёвы і творчы шлях класіка нацыянальнай літаратуры, аднаго з першых бела­рускіх рэвалюцыянераў і адраджэнцаў XX стагоддзя Алеся Гаруна (Аляксандра Уладзіміравіча Прушынскага). Чытач зможа прайсці за аўтарам па дакументальна асветленых дарогах гэтага пісьменніка і... Болей »

Рух
mp3

Рух

Аповесць
Пашкевіч Алесь

Гэтая кніга — пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму. Гэта, па сведчанні крытыкаў, “сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу... Твор напісаны яснай літаратурнай... Болей »

Рух
pdf

Рух

Аповесць
Пашкевіч Алесь

Гэтая кніга — пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму. Гэта, па сведчанні крытыкаў, “сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу... Твор напісаны яснай літаратурнай... Болей »

Карусь Каганец
pdf epub

Карусь Каганец

“Кроў з крыві беларуса...”
Пашкевіч Алесь

Казімір Рафаіл Кастравіцкі (Карусь Каганец) (1868–1918) — славуты беларускі драматург, паэт, празаік, грамадскі дзеяч, перакладчык, мастак, скульптар, карыкатурыст, фалькларыст, этнограф, мовазнаўца, актор, педагог, аўтар першага беларускага “Буквара”, стрыечны дзядзька сусветнавядомага паэта Гіёма Апалінэра.... Болей »

Сімъ побѣдиши
pdf epub

Сімъ побѣдиши

Раман, эсэ.
Пашкевіч Алесь

Раман “Сімъ побѣдиши” — пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту — тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў: цар Іван Жахлівы (Грозны) — і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон, — і прафесар-гісторык... Болей »

Майдан Волі
pdf

Майдан Волі

Роман-хроніка
Пашкевич Алєсь

Роман-хроніка Алєся Пашкевича “Майдан волі” створений на основі нових матеріалів, сьогоднішнього бачення знакових історичних подій на Білорусі (і в Україні) першої половини ХХ століття. У творі мистецьки досліджений білоруський громадсько-літературний і політичний рух, життєписи багатьох діячів національного... Болей »

Круг
pdf epub

Круг

Раман-біяграфія
Пашкевіч Алесь

"Круг" - мастацка-дакументальны аповед пра зямныя і творчыя шляхі паэта Уладзімера Дубоўкі (1900-1976) і лёс ягонага пакаленьня. Фрагменты гэтай кнігі гучалі на радыё "Свабода" (2002 г.), у скарочаным варыянце яна друкавалася ў газеце "Народная воля" (2004 г.), цалкам была апублікавана ў часопісе "Дзеяслоў"... Болей »

Праграма па гiсторыi беларускай лiтаратуры ХХ стагоддзя
pdf epub

Праграма па гiсторыi беларускай лiтаратуры ХХ стагоддзя

для студэнтаў фiлалагiчнага факультэта спецыяльнасцяў: D 21 05 01 – "Беларуская філалогія"; D 21 05 02 – "Руская філалогія"; D 21 05 02 – "Славянская філалогія"; D 21 05 05 – "Замежная філалогія"
Сiнькова Людміла, Пашкевіч Алесь

Праграма складзена на аснове выданняў: "Гiсторыя беларускай савецкай лiтаратуры: Праграма для унiверсiтэтаў / Складальнiкi: Дз. Я. Бугаёў, В. В.Казлова, I. Я. Навуменка.– Мн., Вышэйшая школа, 1986; "Праграма па гiсторыi беларускай лiтаратуры (1945–1997 гадоў.) для студэнтаў фiлалагiчнага факультэта"... Болей »

Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускага прозе замежжа XX стагоддзя
pdf

Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускага прозе замежжа XX стагоддзя

Манаграфія
Пашкевіч Алесь

Актуальнасць тэмы даследавання. На працягу многіх стагоддзяў асноўнай задачай мастацтва было адлюстраванне чалавечага быцця, даследаванне маральнага і духоўнага станаўлення чалавецтва. Канцэптуалізацыя нацыянальнага быцця, увасабленне народнага менталітэту, светапогляду – першаснае прызначэнне мастацкай... Болей »

Пляц Волі
pdf

Пляц Волі

Раман-дакумент
Пашкевіч Алесь

Гістарычны раман дакумэнт Пляц Волі Алеся Пашкевіча прысьвечаны, старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org