- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Небясьпечнае павуціньне. Амэрыканскія вучоныя, прафэсары сацыяльнай псыхалёгіі, некалькі гадоў назад напісалі кніжку “Стагодзьдзе прапаганды”, прысвечаную рэкляме ў шырокім сэньсе – пачынаючы ад выбарных кампаній і заканчваючы маркетынгавымі сэткамі накшталт Арыфлэйму. Назва кнігі была выбраная невыпадкова: сучасны чалавек губляецца ў безьлічы камунікатаў, амаль пастаянна сутыкаючыся з прапановай нешта купіць, зрабіць выбар на карысьць той ці іншай фірмы, таго ці іншага кандыдата і г.д. Вучоныя бачаць у гэтым пагрозу для грамадзтва, якое становіцца ахвярай разнастайных тэхнік уплыву ці, іншымі словамі, прапаганды.