- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Час на роздумы над жыцьцём ...Першыя халады, цемна ўвечары – надыходзіць позьняя восень. Ўсё заціхае, быццам само жыцьцё засынае да пачатку наступнае вясны; але гэта толькі так падаецца зь першага позірку. Канец літургічнага года, Адвэнт і пачатак новага – вельмі адказны пэрыяд для кожнага хрысьціяніна. І ў гэты час духоўнае жыцьцё ня толькі не засынае, але павінна набыць асаблівую інтэнсіўнасьць. Хтосьці можа зьдзівіцца, чаму так. Пост яшчэ не настаў, звычайны перыяд і звычайныя дні. Але гэта той менавіта час, калі трэба падвесьці вынікі былога году, азірнуцца, паглядзець, з чым мы падыходзім да новага Раства, навага жыцьця ў Богу. Таму, давайце паразважаем, чым гэты год быў для нас, чым запомніўся. Можа быць, штосьці трэба было б зрабіць інакш, а за штосьці – падзякаваць Богу, сабе і блізкім людзям.