- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Традыцыі Раства Усе мы больш-менш ведаем, якія традыцыі ў нас адзначаць Раство, але нам таксама цікава, якія мэтамарфозы зь імі адбываліся і адкуль яны вядуцца. Калісьці мы ўжо пісалі пра вігілійную вячэру і стравы, якія да яе падаюцца. А зараз успомнім яшчэ некаторыя чароўныя рэчы. А менавіта зьяўленьне ў нашых хатах СантаКлауса і калядаваньні. Звычай калядаваць – хадзіць па хатах зь песьнямі і жартамі, часта пераапранутымі, і выпрошваць што-небудзь смачнае са сьвяточнага стала – існуе па ўсёй Эўропе яшчэ з дахрысьціянскіх часоў. Старажытныя людзі тады арыентаваліся па прыроднаму календару, і такім чынам сьвяткавалі ўсё падрад. А самыя вясёлыя святы прыходзіліся на той час, калі зьмяняліся поры года, бо гэта заўсёды азначала новае жыцьцё. Таму звычка калядаваць перайшла і ў хрысьціянскі сьвет. І вось людзі па ўсёй Эўропе калядуюць перад Вялікім Пастом (гэтая звычка зараз адгукаецца ажно ў далёкай Бразыліі падчас карнавалу), у вігілію Дня Ўсіх Сьвятых, і, канешне, падчас Раства. Бо Хрыстос нарадзіўся як раз у той пэрыяд, які для ўсіх зьяўляецца сьветлым і радасным момантам – сонца пачынае ўсё даўжэй затрымлівацца над зямлёй, паварочваецца да лета.