- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сумным восеньскім днём празаік Аскольд Марцэвіч сядзеў за кампутарам і пісаў чарговы аповед. Сівенькае, алавянай водцені паўсьвятло цэдзілася ў вокны, наганяла дрымоту, крывіла абамлелым позехам пісьменьніцкі рот, і Аскольд, штохвілі зяхаючы, крэкаў ды паціраў задумліва-маршчыністы лабешнік. І пасьля кожнага такога позеху кот Патрыцый, які спаў за кампутарам, варушыў вухам і ціхенька вякаў. Аскольду не пісалася: захрас на самым адказным эпізодзе, і ўваччу ўжо другі дзень запар брыніў напісаны заўчарашнім вечарам дыялог. (фрагмент)