- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга, выдадзеная ў серыі “Бібліятэка беларускай паэзіі” увабрала ў сябе лепшыя вершы пяці кніг, якія з’явіліся раней. Творы лаўрэаткі прэміі імя Аркадзя Куляшова пранізаны светлым пачуццём дасваёй Бацькаўшчыны, да людзей, да жыцця. Пранікнёныя словы любові да маі, словы прызнання ў шчырым каханні гучаць у вершах Ніны Мацяш, хвалююць чытача, бо каб слова брала за душу, той, хто кажа ці піша яго, сам павінен мець шчырую душу ды чулае і гарачае сэрца, а сэрца Ніны Мацяш менавіта такое. У кнізе апрача вершаў змешчаны і паэмы – Паэма жніва, паэма-быль “Алекса Доўбуш”, ды трыпціх “Тры каласкі любові і смутку”.