- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новую паэтычную кнігу Сержука Сыса “Павук” склалі вершы, створаныя за працяглы прамежак часу, што дае магчымасць прасачыць за творчай эвалюцыяй аўтара. «Месцамі аголена, недзе балюча, часам наіўна”, – падвёў рысу Філосаф. “На дзіва непасрэдна і чыста” – прызнаўся аўтар Буквара. “Змрочна і гнятліва” – уздыхнуў Сябра. А брытанскі прафесар-філолаг адзначыў: “Хоць паэт вызнае сябе гарадскім жыхаром, аднак таямніцы і нават небясьпекі прыроднага сьвету вабяць яго, і не ў апошнюю чаргу дзеля мудрасьці, што адкрываецца там”. Ісціна ж, як лічыць сам аўтар, недзе пасярэдзіне.