- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Апавяданні, прадстаўленыя ў Зборніку “Перакат” – гэта сабраныя пад адну вокладку чалавечыя лёсы. Звычайна маладых людзей, якія апынуліся ў вельмі складаных жыццёвых сітуацыях. Маладая маці з маленькім сыночкам на руках шукае прытулку ў кляштары, а мужа за непакорнасць дзеючаму рэжыму забрала паліцыя. Малады хлапец, які пробуе знайсці вінаватага ў самагубстве брата. Удавец, душа якога ў адказ на дабрыню, адкрываецца і прымушае успамінам выйсці навонкі і распавесці самае патаемнае, самае асабістае, самае складанае. Малы хлапец, на якім паставілі крыжык дактары і бацькі, які тым не менш, не паддаецца і верыць у будучыню. Маладое сужонства, у якім адно аднаго не разумеюць ні на грам. Кожнае апавяданне – асобная гісторыя, асобны лёс, ланцуг здарэнняў, якія змяняюць і погляд на свет, на рэчаіснасць, на адносіны да людзей, на жыццё. Але ўсе апавяданні спалучае адно – праўда, справядлівасць, дабрыня павінны перамагчы, бо інакш усё, што адбываецца – не мае сэнсу. (Н.Г.)