- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Анатоль Вярцінскі нарадзіўся ў 1931 г. у вёсцы Дзямешкава, Лепельскага раёна, Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1956 г.) супрацоўнічаў у розных раённых газетах рэспублікі. Друкавацца пачаў у студэнцкія гады. Вершы А. Вярцінскага змяшчаліся ў часопісах «Маладосць», «Работніца i сялянка», у газеце «Чырвоная змена». «Песня пра хлеб» — першая кніжка паэта. Яе складаюць лірычныя вершы аб працоўных буднях нашага сучасніка, простага савецкага чалавека, i невялічкая паэма.