- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Альбом знаёміць з выдатнымі помнікамі скульптуры, створанымі на зямлі беларускай ад сярэдніх вякоў да эпохі Асветніцтва. Яны захоўваюцца ў калекцыях рэспублікі і вядучых музеях нашай краіны. Многія творы самага буйнога збору старажытнабеларускага мастацтва, якія знаходзяцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР, раскрыты маскоўскімі і беларускімі рэстаўратарамі параўнаўча нядаўна, і разныя, ляпныя алтары, асобныя статуі, выяўленыя ў пасляваенныя гады навуковымі экспедыцыямі гэтага музея, публікуюцца ўпершыню . Помнікі трох раздзелаў альбома, прысвечаных дробнай і мемарыяльнай пластыцы, паліхромнай, драўлянай, каменнай скульптуры, разьбе, лепцы, дазваляюць прасачыць своеасаблівасць мясцовай школы разьбы, бесперапыннасць яе развіцця. (фрагмент)