- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падляшша - гэта багацце. Мы жывем у такім цудоўным месцы, як некаторыя кажуць, быццам «У Госпада Бога за пазухай»... Падляшша - гэта наш гонар. Тут унікальная прырода, шматкультурнасць, розныя веравызнанні, драўляная вёска і ... добрыя людзі. «Падляшша ў аб’ектыве» - гэта своеасаблівае ўшанаванне і, свайго роду ўдзячнасць за гэтае разнастайнае багацце, якім дорыць нас Падляшша. Сімпатыя да фатаграфіі дала дадатковы штуршок, каб конкурс можна можна было назваць дакументам, запісам таго, што прамінае, або ўжо даўно адышло ад нас. Падляшша - гэта ўдзячны «аб’ект», які дае вялікія магчынасці, каб паказаць свае ўмеласці, майстэрства і ўражлівасць назірання. Конкурс, несумненна, спрыяе зберажэнню культурнай і прыродазнаўчай спадчыны Падляшша. Няхай ён развіваецца і выпаўняе ўсе свае задачы. (Тамаш Тыханюк - стваральнік і арганізатар конкурсу)