- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Віцебску з нагоды Дня Волі, ня гледзячы на забарону афіцыйнага сьвяткаваньня з боку мясцовых уладаў, беларусы, якія не забылі свае нацыянальныя святыя, ўсклалі кветкі ды мэмарыяльнай дошкі, прысьвечанай Васілю Быкаву, і да помніка Ўладзімеру Караткевічу. Каля помніка Караткевічу гучалі ягоныя творы. Прысутныя згадвалі палітвязьняў, у тым ліку земляка Сяргея Каваленку, які трымае ў менскай турме доўгатэрміновую галадоўку. Пра гэта ў кароткай прамове гаварыў каардынатар руху «За свабоду» Хрыстафор Жаляпаў: «Мы ўспамінаем палітвязьняў, якія ў турмах пакутуюць за Беларусь. Успамінаем Сяргея Каваленку, які ў вязьніцы пакутуе за наш сьцяг, за нашу сымболіку. Жыве Беларусь!»