be
pdf

Покліч Волі 01 (94) 2011

грамадска-палітычная газета Віцебскага раёна

Па-сучаснасці шакавальныя для беларускіх ідэолагаў дадзеныя выявіла даследаванне, праведзенае Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта. Усе апошнія гады дзяржава, як вядома, настойліва брала пад кантроль электронныя мас-медыя – тэлебачанне і радыё. Але прыйшоў час ацаніць вынік гэтай палітыкі. Ён па-сутнасці разгромны: 30% беларусаў наогул не глядзяць тэлевізар, а навіны з радыё пазнаюць толькі 8,3% беларусаў. Можна нават казаць, што радыё як сродак масавай інфармацыі, а не музычны прайгравальнік, у нашай краіне проста забіта. Так, навіны з інтэрнэту ўжо сёння пазнаюць 19,2% беларусаў, хоць магчымасць бясплатнага доступу да радыёстанцый ёсць практычна ва ўсіх, інтэрнэт жа не распаўсюджаны паўсюдна.Калі казаць аб бітве прапагандысцкіх канцэпцый, то прыхільнік «ахоўнай журналістыкі» Аляксандр Зімоўскі пацярпеў поўнае фіяска. Журналістыка ў духу «Дзяцей хлусні», развітая смеццезборшчыкам Пракопавым і даведзеная да абсурду хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія нават аб добрых навінах вяшчаюць са зверскім выразам твару, не прыжылася. БТ амаль удвая саступае па папулярнасці больш стрыманаму тэлеканалу ОНТ і нават тэлеканалу НТБ-Беларусь, які транслюецца толькі на частку тэрыторыі краіны.І яшчэ: калі не браць Менск, які па палітычных перавагах, як традыцыйна лічылася, значна адрозніваецца ад іншых гарадоў Беларусі, перспектывы ў беларускіх тэлеканалаў, калі яны будуць працягваць працаваць у тым жа духу, невясёлыя.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Покліч Волі
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2011-02
  • Рэдактар: Салодкі Сяржук
  • Copyright: © 2008-2011 by Покліч Волі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org