be
pdf

Покліч Волі 02 (95) 2011

грамадска-палітычная газета Віцебскага раёна

Адзін са старэйшых населеных пунктаў Віцебскага р-на г.п. Янавічы чакае юбілейная імпрэза–500-годдзе з дня заснавання.Пра юбілей узгадалі ў 2006 годзе, калі Янавічы набылі свой герб. З гістарычных пісьмовых крыніц высветлілі, што населены пункт вядомы з 1511 года, як сяло і цэнтр воласці ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У ХVIII стагоддзі гэта «мястэчка » стала прыватнай уласнасцю паноў Пацеяў.Пасля першага падзелу Рэчы паспалітай (1772 г.) Янавічы ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Уваходзілі ў Суражскі, а з 1866 года ў Віцебскі павет Віцебскай губерні. Дакладнай даты заснавання Янавічаў зараз, безумоўна, не высветліш–палічылі, што яна прыходзіцца на восень. Спыніліся на верасні. Паводле Ўсерасійскага перапісу насельніцтва, у 1897 году тут налічалася 2359 жыхароў, з іх тры чвэрці складалі габрэі. Цікавата і тое, што ў ХIХ і пачатку ХХ ст. Янавічы ўяўлялі сабой эканамічна развіты цэнтр рэгіёна: свая гарбарня, два вінзаводы, ільнозавод, два вадзяных млыны, было наладжана кардонная, мукамольная і піваварная вытворчасць. Тут функцыянавалі народная вучэльня (1864), царкоўна-прыхадская школа (1880), мужчынская і жаночая двухкласная настаўніцкая (1897-1918 г.), габрэйская, руская і беларуская школы. Дзейнічалі 3 сінагогі і Свята-Траецкая царква. Існаваў драматычны тэатр, у рэпертуары якога былі пастаноўкі вялікіх рускіх драматургаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Покліч Волі
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2011-02
  • Рэдактар: Салодкі Сяржук
  • Copyright: © 2008-2011 by Покліч Волі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org