- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міф пра “беларускае сацыяльна-эканамічнае дзіва” апошнім часам ужо не толькі для апазіцыі, але і для значнай часткі насельніцтва, усё часцей уступае ў супярэчнасць з рэальным жыццём. Аднак прыўладныя факіры не спыняюць сваіх адпрацаваных маніпуляцый, з дапамогай якіх запарушваюць вочы кожнага, хто прагне падманвацца з сваёй уласнай ініцыятывы. Уключаю тэлевізар і мне на нейкі час становіцца няёмка: здаецца, мае крытычныя падыходы разбіваюцца логікай бэтэшных тэлежурналістаў і іхніх выкрутлівых куратараў. Сказаў пазаўчора тутэйшы кіраўнік дзяржавы пра неабходнасць пераразмеркавання чалавечых рэсурсаў са сталіцы на пераферыю і будаўніцтва жытла ў малых гарадах ў сувязі з “перанасяленнем” Мінску – і вось на табе: мары здзяйсняюцца хутчэй, чым можна было нават падумаць. Усюдыісныя журналісты адшукалі і ўтульны малы горад, і працу на вялікім прадпрыемстве, і жытло ва ўжо пабудаваным доме. І не гэтак важна, што прадпрыемства тое дабудуюць толькі праз два гады, а дом той для жыхароў гарадка, а не патэнцыйна неабходных спецыялістаў-перасяленцаў са сталіцы. Важна тое, што паказаны эпізод нават ува мне выклікаў напачатку станоўчыя ўражанні.