- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па выніках справаздачы Міністэрства фінансаў сярод беларускіх адкрытых акцыянерных таварыстваў з адкрытай справаздачнасцю за трэці квартал 2013 года «Еўрагандаль» стаў самай прыбытковай прыватнай кампаніяй Беларусі. ААТ атрымала $34 мільёны чыстага прыбытку, а гэта дзевятае месца ў рэйтынгу сярод усіх кампаній Беларусі. Колькасць крамаў «Еўраопта» ў Беларусі дасягнула 150-і. Усяго ж «Еўраопты» адкрытыя ў 44 населеных пунктах краіны.