- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адзін варты тысячаў. Апоўдні 7 студзеня ў Дзень Божага нараджэння на вершаліне галоўнай гарадской ёлкі, усталяванай на плошчы Перамогі ў Віцебску, залунаў бел-чырвона-белы нацыянальны беларускі сцяг. Калі верыць у сімвалізм падзеяў і калі наогул верыць, можна сказаць, што з’яўленне самага святога ў сьвеце сцяга ў горадзе Святога Язафата Кунцэвіча—як само прышэсце Хрыста. Дзякуем Сяргею Каваленку за гэты сімвалізм. Паводле мінакоў і тых гараджанаў, што прыйшлі з дзецьмі на калядныя святкаванні або на каток, бел-чырвона-белае палотнішча памерам ня менш як чатыры метры, разгарнулася побач з зоркай на версе ёлкі. Праз колькі хвілінаў вакол замітусіліся міліцыянты, якія дзяжурылі на плошчы. Тым часам на яліне можна было разгледзець і чалавека, які вывесіў сцяг. Супрацоўнікі міліцыі атачылі дрэва ды выклікалі супрацоўнікаў МНС. Сцяг на вачох у соцень жыхароў Віцебску здымалі з дапамогай пажарнай машыны: вышыні лесьвіцы хапіла, каб адмыслоўцы ўзняліся на 40-метровую канструкцыю галоўнай гарадской прыгажуні.