- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Губернатары” прыходзяць і сыходзяць... Кажуць, доўга адбіваўся А. Косінец ад прызначэння на “губернатарскую” пасаду. Як бачым, не адбіўся. Відаць, немалое напружанне ў лукашэнкавым атачэнні з каштоўнымі кадрамі, раз прызначылі таго, хто гэтага не надта ўжо і хацеў. Знаёмячы мясцовае чынавенства з новым “ губернатам”, Лукашэнка паставіў значныя задачы перад новаабраным. Ды толькі вось забараніў усялякія чысткі ды разборкі. Задачы, выходзіць, новыя, а вырашаць іх прыйдзецца са старой камандай. Праехаўся губернатар па горадзе, паспрабаваў увайсці ў курс справаў і не стрымаўся—пачаў махаць шабляй. Маўляў, горад брудны, недагледжаны. Асабліва вул. Ленінградская не спадабалася. Трэба тэрмінова ратаваць. Выгнаў народ на суботнік. Уратаваў ці не— не ведаю. Затое ўсе зразумелі—гаспадар прыехаў. Затым заявіў: кошты ў крамах ды на рынку зусім эканамічна неабгрунтаваныя. У аднаго, маўляў, кіля мяса 13 тыс. руб. каштуе , а ў другога—16 тыс. руб.. Непарадак. Загадаў ураўняць кошты, а нязгодных з такім валюнтарызмам замяніць на згодных. Пра вынікі не паведамляецца.