- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гэтай краіне на сваіх і чужых падзеленыя нават артысты. “Славянскі базар” для сучаснага Віцебска, відавочна, найбольшы з існуючых стымулаў для знешніх пераменаў у аздабленні і прыхарошванні будынкаў, вуліцаў і ўсяго гарадскога наваколля. Але, як і любая монамеганаяўнасць ва ўмовах адсутнасці дакладнай іфармацыі наконт таго ў ва што абыходзіцца гэтае мерапрыемства падаткаплатнікам і гарадскому бюджэту, яна нясе шмат праблемаў, бо эканамічны бок справы сённяшняй недэмакратычнай уладай можа з лёгкасцю прыносіцца ва ўгоду атрыманню ідэалагічных дывідэндаў. Тое, што датычыцца мяне, за час існавання “Славянскага базару”, я з уласнага жадання трапіў на канцэрты ўсяго тры разы. Самымі галоўнымі прычынамі маёй “непрыязнасці” да ўсяго гэтага надзіманага мерапрыемства—гэта ягоная папсовасць, імкненне да нейкай усеахопнасці і адсутнасць відавочнага нацыянальнага аблічча з беларускага боку. Калі свае нацыянальныя канцэрты даюць расейцы ці ўкраінцы, душа радуецца за гэтыя народы. А вось, калі на сцэне тутэйшыя артысты, ствараецца ўражанне, што на сцэне нейкія “ряженые” альбо дрэнныя, другарадныя копіі расейскай папсы. І толькі такія калектывы, як “Асіміра”, “Палац”, “Троіца” ды невялікі шэраг іншых ратуюць нацыянальны гонар і закладаюць веру ў нацыянальную моц і непаўторнасць.