- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Судздзя Алена Грабянчук вырашыла, што кіраўнік раённай адміністрацыі Юры Маскалёў меў рацыю, калі не дазволіў за цэлы год ніводнай апазыцыйнай акцыі — бо дзейнічаў у адпаведнасьці з рашэньнем Віцебскага гарвыканкаму № 881 пра парадак падачы заявак на акцыі. Паводле гэтага рашэння заяўнікі мусяць спярша заключыць ды прыкласці да заяўкі дамовы на абслугоўванне мерапрыемства мэдыкамі, міліцыянтамі і службай ЖКГ. Але згаданыя структуры адмаўляліся складаць дамовы з актывістамі без дазволу ўладаў. Таму Аляксей Гаўруцікаў — давераная асоба Мікалая Статкевіча ў часе мінулай прэзыдэнцкай кампаніі, а таксама кіраўнік абласной арганізацыі руху «За свабоду» Хрыстафор Жаляпаў і сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў патрабавалі, каб суд даў ацэнку дзеянням міліцэйскага кіраўніцтва, адміністрацыі ЖКГ і хуткай дапамогі. На адрас мэдыкаў, міліцыі і ЖКГ суддзя Алена Грабянчук не зрабіла аніякіх заўваг, толькі вынесла прыватную пастанову: рэкамэндавала пазоўнікам ініцыяваць судовыя працэсы па кожнай адмове з кожнай канкрэтнай арганізацыі. Складальнік скаргі, Аляксей Гаўруцікаў запытаў падчас суду ў кіраўніка раённай адміністрацыі Юрыя Маскалёва, колькі ўвогуле дазволаў на акцыі атрымалі сёлета віцебскія апазыцыянэры. Выявілася, што ніводнага.