be
pdf

Покліч Волі 12 (83) 2010

грамадска-палітычная газета Віцебскага раёна

У людзей ледзве не адабралі возера. У красавіку мінулага года возера Лосвіда было перададзена ў арэнду Віцебскай арганізацыйнай структуры БООР. А два меся­цы назад уласнік усталяваў свае правілы гульні і падвысіў аплату за аматарскую лоўлю рыбы. Падобныя дзеянні абурылі дачнікаў кааператываў «Цюльпан», «Лосвіда» і «Прыбярэжны сад», якія лічылі блакітныя ўгоддзі месцам агульнага карыстання. Яны правялі збор-канферэнцыю і вырашылі ісці да пераможнага канца ў дужанні з службоўцамі, бо ў іх адабралі… возера. Падчас доўгай і карпатлівай працы з дакументамі, хаджэнняў па кабінетах чальцы кааператываў, а іх больш тысячы чалавек, знайшлі «нестасоўкі» у правядзенні самой працэдуры перадачы ў арэнду. Па-першае, перадача возера ў арэнду павінна ўзгадняцца з жыхарамі найбліжэйшых вёсак. На беразе Лосвіда, акрамя сямі кааператываў, размешчаны чатыры вёсачкі. А ўзгадненні, маўляў, праведзены не з насельніцтвам, а з сельскімі Радамі. Акрамя таго, вёска Баталі і зусім выпала з спісу…

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Покліч Волі
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2010-07
  • Рэдактар: Салодкі Сяржук
  • Copyright: © 2008-2010 by Покліч Волі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org