- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У якую школу прыйдуць нашыя дзеці? Перадвераснёўскі ажыятаж штогод скаланае не толькі адукацыйныя ўстановы і сем’і, у якіх дзеткі ідуць у школу, але ледзьве не ўсё грамадства. Сродкі масавай інфармацыі спаборнічаюць у разнастайнасці адлюстравання стану школьнай сістэмы і ўсяго, што з гэтым звязана. Але аб’ектыўнасць усё часцей замяняе відовішчнасць і пустаслоўе. За бадзёрымі расповедамі пра збудаваныя школы і атрыманыя таленавітымі вучнямі ўзнагароды на міжнародных конкурсах і алімпіядах чыноўнікі хаваюць процьму школьных праблемаў, ігнараванне якіх вядзе да знішчэння нацыянальнай беларускай школы. Сведчаннем таго, што школа перажывае крызіс з’яўляюцца вынікі сёлетняга цэнтралізаванага тэставання, дзе выразна назіраецца тэндэнцыя зьніжэння ацэнак. Сярэдні прахадны бал у ВНУ знізіўся — прыкладна на 2,5 адсоткі ў параўнанні з мінулым годам. Зніжаны і паказнікі па ЦТ: фізыку ніжэй за 20 балаў здалі 73%, матэматыку — 62%.