- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вызначаная праца спрыяе і зніжэнню ўзроўня беспрацоўя. На 1 верасня бягучага года ў эканоміцы раёна было занята 18 426 чалавек, што складае 95 адсоткаў да задання. Рэалізацыя мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва дазволіла суб‘ектам гаспадарання ўсіх формаў уласнасці за 9 месяцаў гэтага года стварыць 320 новых працоўных месцаў. За перыяд з чэрвеня 2010 г. па ліпень 2011 года ў райвыканкаме праходзілі навучанне працаўнікі, якія знаходзяцца ў рэзерве на пасады кіраўнікоў структурных падраздзяленняў (20 чалавек), арганізацый раёна (27 чалавек), перспектыўны кадравы рэзерв (21 чалавек). У профільных семінарах кіравання сельскай гаспадаркі і харчу райвыканкама прайшлі навучанне 25 рэзервістаў. Аднак праблема забяспечанасці сельгазарганізацый кваліфікаванымі кадрамі застаецца, і яна вельмі актуальная ва ўмовах сучаснага вядзення сяльгасвытворчасці. На сённяшні дзень вакансіі на адмыслоўцах складаюць 15 чалавек, 7 з якіх – галоўныя спецыялісты. Недабор у кадрах маюць КУСХП «Вымна», «Вароны», «Задуброўе», філіял «Зялёная ніва» ААТ «Кераміка» і ЧУП «Чэсс-Белы-Агра». Сярод запатрабаваных – пасады галоўных ветлекараў, заатэхнікаў і аграномаў.